У інтэрнэце разыходзіцца відэа, знятае ўчора, 23 студзеня, каля ГЦ «Замак» у Мінску, на праспекце Пераможцаў. Падрабязнасці перадае партал abw.by.

На заднім плане відэа, каля самай праезнай часткі, можна разгледзець абсалютна голага мужчыну. Ён паводзіць сябе дзіўна: ускідвае рукі да неба, потым нахіляецца, зноў падымае рукі ўверх…

Відавочцы чулі гук удару аўтамабіля і падазраюць, што на мужчыну раней здзейсніў наезд аўтамабіль VW Golf, у таго было разбіта люстэрка. У самога пешахода бачылі трохі крыві на галаве, але сур'ёзна ён не пацярпеў. На месца выязджала хуткая, але, як адзначаюць відавочцы, да яе прыезду голы чалавек ужо рэціраваўся.

Начальнік аддзела агітацыі і прапаганды сталічнай ДАІ Аляксандра Папова пацвердзіла abw.by, што на мужчыну быў учынены наезд. «На месца выбывалі супрацоўнікі сталічнай Дзяржаўтаінспекцыі. Да іх прыбыцця пешаход самастойна пакінуў праезную частку», — паведаміла Аляксандра Папова. Іншыя падрабязнасці з'явяцца крыху пазней.

Дапаўненне: аўтар відэа пазней выдаліў яго з YouTube.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?