Распрацоўшчыкі праекта «Хутка» плануюць запусціць у Гродне першы ў Беларусі аўтаматызаваны сэрвіс па арэндзе ровараў, які працуе без станцыі пракату. Яго тэставанне на вуліцах горада можа пачацца ўжо ў сакавіку, піша Hrodna.life.

Каманда распрацоўшчыкаў плануе стварэнне аўтаматызаванага велапраката з магчымасцю пачаць і завяршыць паездку ў розных кропках горада. Гэта дазволіць лягчэй і хутчэй пераадолець адлегласці паміж пунктамі прызначэння, зберагаючы навакольнае асяроддзе і папулярызуючы веласіпедны транспарт.

Адзін з аўтараў праекта — гродзенскі праграміст Антон Сямашка. Каманда праекта «Хутка» хоча стварыць мабільны дадатак, разумны веласіпедны замок (ужо распрацаваны) і закупіць парк антывандальных ровараў мінскага завода «Мотавела».

Гродзенскія ўлады зацікавіліся праектам і гатовыя дапамагчы ў яго рэалізацыі. Для гэтага будуць выкарыстаныя ўжо існуючыя велапаркоўкі ў горадзе. Тэставанне аўтаматызаванага велапраката запланавана на сакавік.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?