У Кобрыне праводзяць праверку па факце нападзення сабакі на непаўналетнюю, паведамляе БелТА.

Фота: mtdata.ru.

Фота: mtdata.ru.

Інцыдэнт адбыўся 19 студзеня каля 10-ай гадзіны. На прыпынку грамадскага транспарту ля школы на 14-гадовую дзяўчынку накінуўся сабака (як мяркуецца, даберман), якога гаспадар выгульваў без павадка і намордніка. Сабака кусаў дзяўчынку за боты і куртку, а затым учапіўся ў калена. Школьніца з цяжкасцю адбілася ад сабакі торбай.

Бацькі завезлі дачку ў прыёмны пакой цэнтральнай раённай бальніцы, дзе ёй аказалі меддапамогу і наклалі швы на рваныя раны. Цяпер дзяўчынка праходзіць курс лячэння.

У дачыненні да гаспадара сабакі — жыхара Кобрына 1966 года нараджэння — вядзецца адміністрацыйны працэс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0