Фота: Радыё Свабода.

Фота: Радыё Свабода.

У рэдакцыю газеты «Народная Воля» і на яе сайт паступіў ліст ад старшыні Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання Мечыслава Грыба (падпісанта першай Канстытуцыі незалежнай Беларусі). Па даручэнні арганізацыйнага камітэта ён звяртаецца да былых калег па парламенту. Вось тэкст:

«Шаноўныя калегі!

Набліжаецца гістарычная дата — чвэрць стагоддзя з таго дня, калі Вярхоўны Савет Беларусі 12-га склікання пасля вялікіх і надзвычай напружаных дэбатаў прыняў першую Канстытуцыю незалежнай Беларусі. З кожным годам мы ўсё больш выразна ўсведамляем, наколькі важна, каб краіна і ўсе яе грамадзяне шанавалі сваю Канстытуцыю, жылі паводле Асноўнага закона дзяржавы. Толькі ў такім выпадку мы дасягнём росквіту Айчыны, будзем шчасліва сябе пачуваць у роднай Беларусі.

Каб убачыцца, падзяліцца ўспамінамі і ўражаннямі аб тых знамянальных днях, разам паразважаць наконт сённяшняга нашага жыцця-быцця, мы прапануем дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання сустрэцца 9 лютага ў 12 гадзін у Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры (праспект газеты «Праўда», 11; станцыя метро «Пятроўшчына».

Мы былі б вельмі ўдзячнымі, калі б Вы загадзя паведамілі пра магчымасць прыняць удзел у нашай сустрэчы па тэлефонах: 8-029-641-83-73; 242-50-09 або праз электронную пошту [email protected]».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0