24.01.2019 / 23:10

У Беларусі дазволілі трансляваць украінскі тэлеканал UA.TV. Але не захапляйцеся 18

Замежныя тэлепраграмы UA.TV (Украіна), KazakhTV і «Хабар 24» (Казахстан) атрымалі дазвол на распаўсюджванне ў Беларусі.

Сёння міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч падпісаў загад аб выдачы дазволаў на распаўсюджванне тэлепраграм гэтых каналаў.

UA.TV — гэта афіцыёзны канал з даволі бедным кантэнтам, які мала каму ў Беларусі будзе цікавы. Самыя цікавыя ўкраінскія каналы застаюцца ў Беларусі недаступныя масаваму гледачу, як і каналы польскія, еўрапейскія і амерыканскія — і ў адрозненне ад дзясяткаў каналаў расійскіх.

Сам момант для ўключэння канала выбраны тонка — як і тое, што яго памясцілі ў адзін пакет з двума казахскімі каналамі. Згодна з сацапытаннямі, у Беларусі даволі шмат людзей разумеюць украінскую мову, але амаль няма носьбітаў казахскай.

Мікола Бугай

9
Бел / Адказаць
24.01.2019 / 17:57
Ня трэба акцэнтаваць на ўкраінскім канале, бо адначасова атрымалі дазвол і два казахскія!

Так што, расейскія СМІ, ніякой тут "бандэраўшчыны"!
15
Эхо / Адказаць
24.01.2019 / 17:58
Даёшь "Белсат ТВ"!
203
Dyno / Адказаць
24.01.2019 / 18:14
Эхо, Эта помойка точно не нужна.
Паказаць усе каментары/ 18 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру