Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь 19 снежня 2008 г. выпускае ў абарачэнне памятныя манеты серыі «Умацаванне і абарона дзяржавы» — «Давыд Гарадзенскі»:

срэбную — наміналам 20 рублёў, пробай сплаву 925, масай 33,62 г, дыяметрам 38,61 мм;

і

медна‑нікелевую — наміналам 1 рубель, масай 15,50 г, дыяметрам 33,00 мм.

Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў — выступаючы кант па акружнасці. На бакавой паверхні манет надпіс: УМАЦАВАННЕ І АБАРОНА ДЗЯРЖАВЫ.

На пярэднім баку манет размешчаны: уверсе — рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і па крузе надпіс: РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ; у цэнтры — выява рэканструкцыі гарадской крэпасці старажытнага Новагародка (цяпер Навагрудак); пад ёй надпіс: 20 РУБЛЁЎ (на срэбнай) і 1 РУБЕЛЬ (на медна‑нікелевай) і год чаканкі; справа на срэбнай манеце — проба сплаву.

На адваротным баку манет размешчаны: у цэнтральнай частцы — рэльефная выява Давыда Гарадзенскага; злева — адлюстраванне звіслай пячаткі, што выкарыстоўвалася для афіцыйных грамат, з выявай на ёй князя Даўманта Нальшанскага, які правіў пад хрысціянскім імем Цімафей і, па адной з версій, быў бацькам Давыда Гарадзенскага; па крузе надпісы: ДАВЫД ГАРАДЗЕНСКІ і гады яго службы: 1314—1326.

Манеты адчаканены на ЗАТ «Літоўскі манетны двор»: срэбная — якасцю «пруф», медна‑нікелевая — «пруф‑лайк».

Тыраж срэбнай і медна‑нікелевай манет — па 5000 штук.

Памятныя манеты, выпушчаныя ў абарачэнне, з’яўляюцца законным плацежным сродкам Рэспублікі Беларусь, абавязковым да прыёму па намінальным кошце пры ўсіх відах плацяжоў без усялякіх абмежаванняў.

nbrb.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0