Зніклую жыхарку Наваполацка 1967 года нараджэння Вольгу Кураш знайшлі мёртвай, у забойстве падазраюць яе 31-гадовага сына, паведамляе міліцыя.

На аснове сабранай інфармацыі аператыўнікі зрабілі выснову, што асноўная версія знікнення мае крымінальны характар.

У забойстве жанчыны западозрылі яе 31-гадовага сына. Мужчына прызнаўся ў злачынстве, а таксама паказаў месца, дзе пахаваў сваю маці.

На Ушаччыне знайшлі труп жанчыны з цялеснымі пашкоджаннямі.

Распачалі крымінальную справу па ч.1 арт.139 КК Беларусі.

Абставіны і матывы здзяйснення злачынства высвятляюцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0