Больш за дзесяць чалавек, сярод якіх былі беларусы і расіяне, са снежня 2016 па красавік 2018 года нелегальна пастаўлялі ў Расію гародніну і садавіну з Турцыі і краін ЕС, паведамілі ў МУС.

На паперы гародніна і садавіна нібыта рэалізоўваліся ў Беларусі. У рэчаіснасці прадукцыя па падробленых дакументах вывозілася для продажу ў Расію.

У якасці адстойніка вялікагрузных аўтамабіляў з нелегальным таварам выкарыстоўвалася пляцоўка каля казіно ў Дубровенскім раёне на беларуска-расійскай мяжы. Валодаюць казіно ўдзельнікі групы.

Фота: МУС.

Фота: МУС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0