Прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура заявіў, што закрывае пасольства і консульства Венесуэлы ў ЗША.

«Я вырашыў закрыць пасольства і ўсе венесуэльскія консульствы ў ЗША», — заявіў Мадура падчас выступу ў Вярхоўным судзе.

Ён таксама сказаў, што не пакіне сваю пасаду: «Я ніколі не адмоўлюся ад абавязацельстваў перад радзімай». Паводле яго слоў, ён мае намер застацца на пасадзе прэзідэнта да заканчэння тэрміну — 2025 года.

У сваю чаргу Хуан Гуайдо, які 23 студзеня заявіў, што прымае на сябе в.а прэзідэнта краіны, прапанаваў магчымую амністыю для Мадура, калі ён добраахвотна адмовіцца ад улады. Вярхоўны суд ануляваў абранне Гуайдо кіраўніком парламента.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0