Здымкі аўтарства фатографа Nico Bustos выйшлі на старонках лютаўскага выпуску. На іх Пенелопа пераважна ў строях ад Chanel (што не дзіўна, бо з гэтым брэндам акторка супрацоўнічае).
На вокладцы глянцу Крус пазіруе ў ружовым твідавым жакеце, у яе кучаравая ўкладка і макіяж у нейтральных адценнях.
На некаторых фота зорка ў больш паўсядзённых вобразах, напрыклад, у белай футболцы і джынсах. А на іншых кадрах яна пазіруе ў капелюшы або напаўпразрыстай сукенцы.