Нагадаем, што 23 студзеня каля 17:00 на праспекце Пераможцаў насупраць ГЦ «Замак» бегаў аголены мужчына. Ён паводзіў сябе досыць дзіўна: ускідваў рукі да неба, потым нахіляўся, зноў падымаў рукі ўверх…

Ён трапіў пад машыну і пакінуў месца ДТЗ, але ў выніку быў затрыманы і дастаўлены ў Бальніцу хуткай дапамогі.

Стала вядома, што гэта 55-гадовы мінчук. Супрацоўнікам міліцыі мужчына патлумачыў, што прычынай свайго агалення стала жаданне «злучыцца з Богам», паведамляе міліцыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0