Кіраўнік Нацыянальнай асамблеі Венесуэлы Хуан Гуайдо заявіў, што ён разгледзіць пытанне аб амністыі прэзідэнта Нікаласа Мадуры ў выпадку калі той саступіць уладу.

Гуайдо даў інтэрв'ю амерыканскаму іспанамоўнаму каналу Univision. 

Учора ж Гуайдо звярнуўся да ЗША з просьбай пра гуманітарную дапамогу Венесуэле, у якой ужо некалькі гадоў працягваецца эканамічны крызіс, а інфляцыя дасягнула мільёнаў працэнтаў.

У сваю чаргу, дарадца па нацыянальнай бяспецы прэзідэнта ЗША Джон Болтан заявіў журналістам, што адміністрацыя Трампа працуе над планам надання фінансавай дапамогі адміністрацыі Гуайдо.

Армія Венесуэлы ўчора пацвердзіла сваю падтрымку прэзідэнта Мадура.

З'явілася відэа з дрона масавай маніфестацыі супраць Мадура, што адбылася ў Каракасе 23 студзеня. Відаць, што яна сабрала сотні тысяч людзей:

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0