Налічаны сярэдні заробак у Мінску ў снежні 2018 года вырас да 1 567 рублёў («бруднымі») (735 даляраў), паведамляе Белстат.

У лістападзе сярэдні заробак у Мінску складаў 1 375 рублёў «бруднымі».

У Магілёўскай вобласці сярэдні заробак у снежні склаў 899 рублёў, у Віцебскай — 902,9, у Гомельскай — 972,4, у Гродзенскай — 976,5, у Брэсцкай вобласці — 1004,7, у Мінскай вобласці — 1 134,5 рубля.

Нагадаем, што сярэдні заробак у Беларусі ў снежні 2018 года «бруднымі» склаў 1 115,3 рубля.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0