Сойм Літвы папярэднім галасаваньнем ухваліў папраўкі ў Транспартны кодэкс, у адпаведнасьці зь якімі прыватным кампаніям дазволена займацца чыгуначнымі перавозкамі. Аднак транзыт у Калінінградзкую вобласьць будзе па-ранейшаму ажыцьцяўляць толькі дзяржаўны манапаліст АТ «Літоўскія чыгункі».

Калінінградзкі кірунак выклікаў больш за ўсё дыскусіяў, бо гэта самая прыбытковая лінія транзытных перавозак. Ад гэтых перавозак АТ «Літоўскія чыгункі» атрымлівае амаль 30% даходаў. З 25 млн. т агульнай колькасьці транзытных грузаў, што перавозяцца празь Літву транзытным транспартам, толькі 5,9 млн. т накіроўваецца ў бок Клайпэды.

У Літве ўжо 7 транспартных кампаній набылі ліцэнзіі на ажыцьцяўленьне чыгуначных перавозак.

БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0