Легендарны беларускі футбаліст Раман Васілюк абвясціў пра завяршэнне кар'еры, паведамляе ФК Дынама-Брэст.

23 лістапада 2018 года Раману споўнілася 40 гадоў. Ён пачынаў кар'еру ў брэсцкім «Дынама», там яе і скончыў. Цяпер будзе працаваць у скаўцкай камандзе клуба.

Раман гуляў таксама за мазырскую «Славію», мінскае «Дынама», БАТЭ, «Мінск», маскоўскі «Спартак» і «Хапаэль» з Тэль-Авіва. З'яўляецца абсалютным рэкардсменам па забітых галах у чэмпіянаце Беларусі — 258.

За нацыянальную зборную правёў 24 гульні, забіў 10 мячоў. Але паклаў памятны покер зборнай Польшчы ў верасні 2001 года.

Быў і памятны пераможны гол ў вароты зборнай Нарвегіі, забіты на апошняй хвіліне матча.

А такія галы Васілюк забіваў у 36 гадоў.

 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0