Адна з кніжных навінак выдавецтва «Галіяфы» — «Расследаванні інспектара Сарвы» Сяргея Белаяра.

Сяргей піша і публікуецца даўно, але цяпер выйшла яго паўнавартая кніга з навукова-фантастычнымі апавяданнямі пра міжпланетныя пералёты, жыццё на Марсе, злачынствы…

У аснове твораў не толькі загадка, таямніца, але і той, каму (ці не адзінаму) пад сілу яе разгадаць, пераемнік Шэрлака Холмса — інспектар Дэпартамента пазаземных крымінальных расследаванняў Ратаўт Сарва.

Кніга рэкамендуецца для ўзросту 16+.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0