31.01.2019 / 12:54

«Наша гісторыя»: суперцікавая чытанка дома і ў дарогу. Пытайцеся ў кіёсках і на поштах 8

Маю гонар абвесціць пра новы нумар «Нашай гісторыі».

Што мне асабіста было сама цікава рыхтаваць: гэта артыкул Ігара Бегуна пра «аперацыю «Бумеранг», як КГБ 20 гадоў вадзіў за нос эмігранцкія цэнтры, стварыўшы ўнутры краіны псеўдападполле.

Што мяне ўразіла і многіх уразіць (а некаторыя і скрыгатаць зубамі будуць): комікс пра вампіраў у савецкім Мінску. ТАКІХ коміксаў у Беларусі яшчэ не малявалі.

За што я вельмі рады — гэта за артыкул пра доктара Клумава. Мы то ўсе чулі пра «вуліцу Клумава», «бальніцу імя Клумава», а Ганна Севярынец адкапала, што расійская праваабаронца Святлана Ганнушкіна, намінантка на Нобелеўскую прэмію, — пляменніца Клумава, і тая расказала вельмі асабістыя рэчы пра легендарнага доктара. Яго трагедыя была, што ён не паверыў жонцы Пятра Глебкі, палічыў яе нямецкай правакатаркай…

Пра што будзеце спрачацца: пра Армію Краёву. Мы даём слова і актывісту польскай меншасці Андрэю Пачобуту, і аўтарам, якія да АК сантыментаў не маюць.

Інтрыгуе тэма «Пінскай шляхты». Ведаеце, які гук называецца «ўмляўт»? Дык вось, дзякуючы ўмляўтам аўтар набліжаецца да разгадкі аўтарства п'есы (найхутчэй што, не Дунін-Марцінкевіч яе напісаў).

Ці мела БНР страчаны шанс? Так, мяркуе доктар гістарычных навук Аляксандр Смалянчук. І ён быў звязаны з Раманам Скірмунтам. А той Скірмунт быў вялікі арыгінал: жыў з жонкай свайго фурмана, так ніколі і не ажаніўся… Ці мог такі чалавек стаць палітычным лідарам? Цікавыя тэмы для разважання.

Нечаканая тэма: кандыдат навук Павел Булаты расказвае, з якімі прыгодамі беларусы ў 1966 годзе адбудоўвалі Ташкент. Шашлык, віно ракою…

Цяжка рабіць выбарку: у «Нашай гісторыі», як заўсёды, няма «прахадных» тэкстаў. Варвара Кухарэнка — пра майстроў «нагамёту» і Харватыю; Міхась Булавацкі — пра хутаран; Алесь Белы — пра беларускі пітны мёд, слаўны і старажытны; Васіль Герасімчык — пра гісторыю аднаго фэйку, «28 панфілаўцаў», Дзяніс Лісейчыкаў — пра Полацк крымінальны, Кірыла Карлюк — пра забавы «за караля Саса»… Вось змест:

Пытайцеся часопіс у шапіках і крамках «Белсаюздруку» або на поштах. А таксама вось агульны спіс кнігарань, дзе можна знайсці наш часопіс у розных гарадах:

Мінск

«Акадэмкніга» (на станцыі метро Акадэмія навук)
Філія «Акадэмкнігі» на Багдановіча, 46
Symbal.by (пр. Машэрава, 18)
Гандлёвы цэнтр «Купалаўскі» (пад Кастрычніцкай плошчай), крамы 41—42 і 44—45
«Галіяфы» (Няміга, 3, крама № 47 на цокальным паверсе)
«Мой модны кут» (Цэнтр Маскоўска-Венскі, павільён 333 — гэта каля ЦУМа, метро Якуба Коласа, пр. Незалежнасці 58)
Кніжны кірмаш па вул. Даўмана, 23 (субота 00.00-14.00), месца 78б
«Рагна» (Сухая, 4, метро Фрунзенская)
«Кніжная шафа» (Дзяржынскага, 9)

ды іншыя

Поштай ці з дастаўкай на дом

вы можаце яго замовіць праз Symbal.by, Halijafy.by, Knihi.byKniger.by, Akademkniga.by.

Гродна

«Цудоўня» (Кірава, 3)
ды іншыя

Брэст

«Правільная кніга» (Куйбышава 13, каля рынку)
«Князь Вітаўт» (Савецкая, 55)
ды іншыя

Гомель

«Кніжны свет» (пр. Леніна, 45) 

Віцебск

«Светач» (Кірава, 10)
ды іншыя

Магілёў

«Гасцінец» (Віцебскі праспект, 48)
ды іншыя

Бабруйск

«Крыніца ведаў» (Горкага, 31).

Баранавічы

«Кнігі» (вул. Савецкая, 73)

Маладзечна

«Спадчына» (вул. Прытыцкага, 7) 

Ліда

«Кніжны свет» (пр. Перамогі, 33) 

Наваполацк

«Дом кнігі» (вул. Маладзёжная, 145) 
«Усход» (вул. Кірава, 4) 

Пінск

«Мой модны кут» (вул. Леніна, 31)

Вільня

Пабачыць можна ў шапіку беларускай парафіі касцёла ў Зарэччы (Ужупіс), ён працуе ў нядзелі, падчас службы. 

Варшава

Пабачыць можна ў Беларускім доме (13/3, Wiejska).

Нагадваем, што часопіс можна купіць і ў ПДФ, у электроннай версіі. Рэкамендуем яе для ўсіх, у каго няма доступу да папяровай версіі.

Падпісны індэкс 00469

Вы ж ведаеце, што на 2019 год можна падпісацца. Падпісны індэкс 00469. Прычым па падпісцы часопіс абыходзіцца танней, чым у крамах і кіёсках.

Якія прынцыпы новага часопіса

Мы робім навукова-папулярны часопіс. Гэта значыцца, што ён арыентаваны на простага чытача, а не навукоўцаў. Наш падыход — гісторыя простымі словамі.

Мы задумалі яго як часопіс, які будзе яднаць, а не дзяліць. Акрамя таго, нам важныя сістэмнасць, аб’ектыўнасць і гістарызм. Нам важна пісаць без міфалогіі і містыфікацый, бо толькі праўда цікавая.

Андрэй Дынько

14
Васіль / Адказаць
25.01.2019 / 17:18
Дзякуй, хлопцы і дзяўчаты! Будзе што пачытаць на выхадных!
3
waukalak / Адказаць
04.02.2019 / 13:08
хорошая работа, но одно но.
это просто квест, как скачать этот файл. я купил электронную версию, мне пришла ссылка на файл для скачивания и просмотра. какой-то сторонний сайт полностью на английском. и не работает ни скачка (не та ОС говорит, у меня линукс), ни просмотр - требует емейл и потом сообщает, что я не авторизован для просмотра. 
это просто ужасно, я уже тридцать минут пытаюсь получить файл. уважаемая редакция, это не дожно быть так сложно! Рэд. Гэта не наш сэрвіс, гэта інтэрнэт-кнігарня Arche.by, якая прадае наш часопіс. У іх там напісана перад купляй, што лінукс не падтрымліваецца! Напішыце ім у тэхпадтрымку, штосьці прыдумаюць.
12
AlexxelA / Адказаць
05.02.2019 / 14:20
Па-мойму Пачобут такі ж паляк як і Лукашэнка рускі.
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру