Перамовы адносна захавання Дагавора аб ракетах сярэдняй і малой далёкасці (ДРСМД), якія ў рамках сустрэчы Расія-НАТА прайшлі ў Бруселі 25 студзеня, праваліліся, перадае агенцтва Reuters.
Па словах генеральнага сакратара НАТА Енса Столтэнберга, Масква не прадэманстравала гатоўнасць змяніць сваю пазіцыю.
«Дагавор знаходзіцца ў рэальнай небяспецы», — заявіў Столтэнберг.
ЗША пачнуць працэдуру выхаду з ДРСМД.