Бюджэт Беларусі за 2018 год выкананы з прафіцытам больш чым $2 мільярды, паведаміў сёння журналістам міністр фінансаў Максім Ермаловіч на ўрачыстым сходзе да 100-годдзя Міністэрства фінансаў, паведамляе БелТА.

«Гэта досыць высокія вынікі, гэта дазваляе нам з аптымізмам глядзець у будучыню, нягледзячы на ​​тое, якое надвор'е будзе ў сусветнай эканамічнай сістэме», — адзначыў Максім Ермаловіч.

Паводле яго слоў, стабільнасць дасягнулі за кошт двух асноўных фактараў — агульнай эканамічнай палітыкі дзяржаўных органаў, а таксама за кошт узважанай і абдуманай бюджэтна-падатковай палітыкі, накіраванай у тым ліку на павышэнне эфектыўнасці кіравання дзяржаўнымі сродкамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0