У Грэцыі парламент прагаласаваў за ратыфікацыю пагаднення аб змене назвы Македоніі. За адпаведнае рашэнне прагаласавалі 153 дэпутаты, супраць — 146.

У чэрвені 2018 года Македонія і Грэцыя падпісалі гістарычнае пагадненне, згодна з якім Македонія зменіць сваю назву на Паўночную Македонію. Узамен Афіны разблакавалі перамовы аб далучэнні Македоніі да НАТА і ЕС. Спрэчкі краін адносна назвы «Македонія» працягваліся з 1990-х гадоў.

11 студзеня парламент Македоніі ухваліў унясенне паправак у Канстытуцыю, якія прадугледжваюць змяненне назвы краіны з Рэспублікі Македонія на Рэспубліку Паўночная Македонія.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0