Банк Англіі адмовіў ураду прэзідэнта Венесуэлы Нікаласа Мадуры ў вяртанні залатых зліткаў на суму 1,2 мільярда даляраў. Пра гэта стала вядома Bloomberg.

На рашэнне Банка Англіі паўплывала пазіцыя ЗША. У прыватнасці, дзяржсакратар Майк Пампеа і дарадца прэзідэнта ЗША па нацбяспецы Джон Болтан заклікалі брытанскі бок дапамагчы «адлучыць рэжым Мадура ад яго замежных актываў».

У той жа час улады ЗША спрабуюць перадаць замежныя актывы лідару апазіцыі Хуану Гуайдо, які абвясціў сябе часовым прэзідэнтам. На думку Вашынгтона, гэта дазволіць палітыку больш эфектыўна кантраляваць урад.

Залатыя зліткі, якія захоўваюцца ў Лондане, складаюць вялікую частку ад васьмі мільярдаў даляраў Венесуэлы ў замежных рэзервах. Месцы захоўвання іншых актываў устанавіць практычна немагчыма. Вядома, што частка актываў можа знаходзіцца ў Турцыі, і ЗША маюць намер пераканаць Анкару перастаць быць каналам для паставак золата.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0