Заканадаўчы сход Кіраўскай вобласці ў чацвер прагаласаваў за прызначэнне былога лідэра самараспушчанай апазіцыйнай партыі СПС (Саюз правых сіл) Нікіту Бялых на пасаду губернатара.

Прэзідэнт Мядзведзеў прапанаваў Бялых на замену Мікалаю Шаклеіну, чый тэрмін паўнамоцтваў сканчаецца 14 студзеня.

За прапанову Мядзведзева прагаласавалі 45 дэпутатаў з 54‑х.

Да 2005 года Бялых быў віцэ‑губернатарам суседняй Пермскай вобласці (цяпер Пермскі край), пасля чаго стаў лідэрам ліберальнага Саюзу правых сіл. Браў удзел у некалькіх забароненых «Маршах нязгодных» у Расіі,

прыяжджаў на акцыі апазіцыі ў Мінск. Напрыклад, на Дзень Волі ў 2007 г. і Еўрапейскі марш ў кастрычніку 2007 г.

У верасні гэтага году Бялых пайшоў у адстаўку з пасады лідэра СПС.

А праз некалькі тыдняў партыя самаліквідавалася, а яе кіраўніцтва на чале з Леанідам Гозманам далучылася да новай партыі «Правое дело».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?