26.01.2019 / 16:51

Алексіевіч, Кундэра, Памук ды іншыя заклікалі абараніць Еўропу ад палітыкаў-папулістаў і Пуціна 24

Gina Power, Shutterstock.com

За чатыры месяцы да выбараў у Еўрапарламент 30 еўрапейскіх пісьменнікаў выступілі з адкрытым лістом у абарону ліберальных каштоўнасцяў. Іх «праеўрапейскі маніфест» быў апублікаваны ў пятніцу ў французскай Libération.

Адкрыты ліст быў напісаны па ініцыятыве французскага палітычнага журналіста і філосафа Бернара-Анры Леві, зазначае DW.

Яго галоўная мэта ў тым, каб заклікаць еўрапейцаў падняцца на абарону дэмакратычных і лібральных каштоўнасцяў праекта «Еўропа», які, нягледзячы на ​​памылкі, прамашкі, а часам нават маладушнасць быў і застаецца другім домам для кожнага свабоднага чалавека на планеце.

Аўтары пішуць, што цяпер, праз тры чвэрці стагоддзя пасля перамогі над фашызмам і праз 30 гадоў з моманту падзення Берлінскай сцяны, Еўропе трэба будзе новая бітва за цывілізацыю. Галоўная пагроза, на іх думку, зыходзіць ад папулістаў, якія заклікаюць аднавіць «нацыянальны дух» і «згубленую ідэнтычнасьць».

«Еўропу атакуюць ілжэпрарокі, ап'янёныя пачуццём крыўды і якія трызняць магчымасцю апынуцца ў цэнтры ўвагі. Яна пакінутая двума найвялікшымі саюзнікамі, якія на працягу мінулага стагоддзя двойчы ратавалі яе ад самагубства; адным па той бок Ла-Манша і іншым, які знаходзіцца на другім баку Атлантыкі. [Еўрапейскі] кантынент уразлівы для ўсё больш нахабнага умяшальніцтва з боку гаспадара, што засеў у Крамлі. Сама ідэя Еўропы развальваецца на часткі на нашых вачах» — мяркуюць аўтары звароту.

У лісце гаворыцца, што калі «патрыёты Еўропы» не апамятаюцца, выбары ў Еўрапарламент, якія павінны прайсці ў маі, стануць катастрофай.

Перамога дастанецца разбуральнікам, а тыя, хто вераць у спадчыну Эразма Ратэрдамскага, Дантэ, Гётэ і Яна Амоса Каменскага, пацерпяць ганебную паразу; пераможа пагарда да ведаў і культуры, адбудуцца ўспышкі ксенафобіі і антысемітызму, лічаць аўтары звароту.

Яны заклікаюць усіх яшчэ раз падтрымаць Еўропу, якая, нягледзячы на ​​ўсе памылкі палітыкаў, усё роўна «застаецца маяком для ўсіх свабодных мужчын і жанчын планеты».

«У адказ на нацыяналістычны націск, мы павінны зноў адкрыць для сябе дух актывізму або прызнаць, што крыўда і нянавісць нас пераможа. Тэрмінова мы павінны біць трывогу супраць гэтых падпальшчыкаў душы і духу, якія, з Парыжа ў Рым, з прыпынкамі па шляху ў Барселоне, Будапешце, Дрэздэне, Вене і Варшаве хочуць зрабіць вогнішча з нашых свабод», — гаворыцца ў лісце.

Сярод іншых ліст падпісалі: Святлана Алексіевіч, Марыа Варгас Льёса, Эльфрыда Елінэк, Ісмаіл Кадарэ, Мілан Кундэра, Бернар-Анры Леві, Адам Міхнік, Герта Мюлер, Архан Памук, Салман Рушдзі, Людміла Уліцкая, Эн Эплбаум ды інш.

1
Зiма / Адказаць
26.01.2019 / 17:15
Рэд. Выдалена
9
Котіс / Адказаць
26.01.2019 / 18:06
Папулісты прыходзяць абяцачы даброты замест свабоды. Але за свабодай знікаюць і даброты. Найяскравейшы прыклад - Венесуэла. Ці можа такое быць у Еўропе? Можа. Ніхто ад гэтага не застрахаваны.
5
меркаванне / Адказаць
26.01.2019 / 18:08
   У мяне ўзнікла пытанне, напрыклад, гасударства Ізраіль не датычыцца гэтыя пералічаныя "грахі" пра «нацыянальны дух» і «ідэнтычнасьць»"? Ім жа гэта не перашкаджае заставацца паспяховай ва ўсіх сэнсах краінай? 
   Можа трэба інакш выступаць супраць нягоднікаў, а не мяшаць ім да кучы абсалютна нармальныя паняцці: «нацыянальны дух» і «ідэнтычнасьць»?
https://nn.by/?c=ar&i=224266

Паказаць усе каментары/ 24 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру