У пасёлку Лысыя горы Саратаўскай вобласці (Расія) ў кафэ выбухнуў газавы кацёл. Па дадзеных крыніцы «Інтэрфакса» ў хуткай дапамозе, па дапамогу да дактароў звярнуліся 35 чалавек.

У МНС заявілі, што двое дарослых знаходзяцца ў цяжкім стане, трое дзяцей - у стане сярэдняй цяжкасці, а «у астатніх лёгкія траўмы».

Агульная колькасць пацярпелых у ведамстве не назвалі.

Паводле адной інфармацыі, падчас выбуху ў кафэ святкавалі вяселле. Паводле другой, наведвальнікі адзначалі дзень нараджэння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0