Моніка Унгер.

Моніка Унгер.

42-гадовая Унгер прызнана вінаватай у дзяржаўнай здрадзе. Створаная ёю арганізацыя налічвае каля 2600 членаў. «Канфедэрацыя Аўстрыі» абвясціла «нелегітымнай» дзеючую аўстрыйскую дзяржаву і яе законы.

«Канфедэрацыя» выдавала некаторым членам арганізацыі «дыпламатычныя пашпарты», а таксама прадавала свае ўласныя нумарныя знакі.

Унгер спрабавала «загадаць» аўстрыйскай арміі зрынуць урад, а таксама прасіла ваеннай дапамогі ў прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна.

Суддзя ў горадзе Грац аргументаваў суровае пакаранне, заявіўшы, што ён даў «выразны сігнал аб тым, што антыдзяржаўныя дзеянні не будуць памяркоўныя».

Унгер паўстала перад судом разам з 13 іншымі ўдзельнікамі руху, якія былі арыштаваныя падчас хвалі арыштаў у красавіку 2017 года.

Яе другі намеснік, 71-гадовы былы супрацоўнік паліцыі, таксама быў прызнаны вінаватым у дзяржаўнай здрадзе і прысуджаны да 10 гадоў.

Дванаццаць іншых членаў былі прызнаныя вінаватымі ў «стварэнні антыдзяржаўнай асацыяцыі» і заключаны ў турму на тры гады.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0