Калі ў замежных паездках ёсць трохі вольнага часу для шпацыру, пачынаеш прыкмячаць тое, чаму раней не надаваў значэння. Асабліва калі глядзіш свежым вокам. Тут ёсць чаму павучыцца, што пераняць, падгледзець. Напрыклад, прайшоўшы па вуліцах вёскі ці невялікага мястэчка, ты не пабачыш двух аднолькавых платоў. На ўсёй вуліцы ў кожнага — свой асаблівы плот! Плот звычайна не шчыльны, калі толькі не абсаджаны цесна па перыметры туяй, і за ім добра праглядаецца перад домам — двор, і таксама ў кожнага свой дызайн. Трапляюцца проста шэдэўры.

Усё ж гэта тэма для асобнага даследавання.

Я ж хачу спыніцца на такой дробязі, як сабачая шыльда. Зробленыя з выдумкай і гумарам, гэтыя шыльды падымаюць настрой і прымушаюць усміхнуцца. Між іншым, гэта характэрызуе гаспадара як добрага і адкрытага чалавека.

А што вам запомнілася ў нашых суседзяў (не толькі палякаў)?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?