У Стоўбцах воўк напаў на людзей, пацярпелі чатыры чалавекі, паведамляе УУС Мінскага аблвыканкама.

У стаўбцоўскую раённую бальніцу звярнуліся чацвёра пацярпелых: непадалёк ад чыгуначнай станцыі спачатку воўк напаў на мужчыну і жанчыну, затым у гэтым жа раёне — яшчэ на адну пару мінакоў. У пацярпелых медыкі зафіксавалі шматлікія ўкушаныя раны. Міліцыя занялася пошукам жывёлы.

Наступнае паведамленне пра ваўка паступіла ў міліцыю з вуліцы 17-га верасня. Мясцовы жыхар паведаміў, што воўк стаў кідацца на яго аўтамабіль. На месца прыехалі нарад дэпартамента аховы і экіпаж ДАІ. Пазней міліцэйскі нарад застрэліў ваўка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0