Урад Японіі не змяніў сваёй пазіцыі па Курыльскіх астравах, аднак да дамоўленасці з Расіяй неабходна рухацца «паступова, крок за крокам». Пра гэта ў эфіры японскага тэлеканала NHK заявіў намеснік генеральнага сакратара кіруючай Ліберальна-дэмакратычнай партыі Японіі Каіці Хагіуда.

«Урад Японіі не памяняў сваёй базавай пазіцыі, якая заключаецца ў тым, што чатыры астравы з'яўляюцца нашай спрадвечнай тэрыторыяй», — сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0