Прэзідэнт Аўстрыі Аляксандр Ван дэр Бэлен раскрытыкаваў пазіцыю ЗША адносна будаўніцтва газаправода Паўночны паток — 2. Паводле яго слоў, ЗША ціснуць на ЕС з-за гэтага праекта, паведамляе газета Der Standard.

«Амерыканскі ўрад ставіцца да Еўрасаюза і асобных краін-сябраў як да калоній», — заявіў аўстрыйскі прэзідэнт.

Свае словы ван дэр Бэлен таксама аднёс да дзеянняў ЗША ў пытанні іранскай ядзернай здзелкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0