Аляксандр Лукашэнка наведаў сёння гала-паказ чэмпіянату Еўропы па фігурным катанні ў «Мінск-Арэне». Фатограф Tut.by паказала VIP-ложу, з якой кіраўнік Беларусі глядзеў фігурнае катанне. Злева ад Лукашэнкі сядзела «Міс Беларусь — 2018» Марыя Васілевіч, а справа — яго сын Коля.
Фота: Дар'я Буракіна, Tut.by.
Удакладненне. У пачатковай версіі паведамлення было памылкова ўказана, што гэта Дар'я Шманай, а не Марыя Васілевіч.