Мужчына, што абліў фарбай помнік «ветлівым людзям» у Сімферопалі, аказаўся грамадзянінам Украіны, паведаміла РБК упаўнаважаная па правах чалавека ў Расіі Таццяна Маскалькова.

Фота: Вести.Крым.

Фота: Вести.Крым.

«Гэта грамадзянін, які пражывае ў Кіеве і які мае грамадзянства Украіны, які прыехаў у Крым дзеля гэтай акцыі. Тут трэба быць вельмі ўважлівым, каб не было правакацый, каб гэтая сітуацыя не была выкарыстана на шкоду і яму, і крымчанам», — патлумачыла яна.

Маскалькова дадала, што затрыманы не скардзіўся на ўмовы ўтрымання.

Чытайце таксама: У Крыме аблілі фарбай помнік «ветлівым людзям» ФОТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0