Сацыяльная сетка Укантакце дадала новую функцыю. Гаворка ідзе пра архіваванне публікацый.

Такім чынам карыстальнікі змогуць схаваць са сваёй старонкі неактуальныя запісы асобна або на абраны перыяд. Замест выдалення запісаў можна проста дадаць іх у архіў — яны будуць прыбраныя з агульнага доступу і даступныя толькі вам. Пры жаданні публікацыі можна вярнуць.

Зараз функцыя даступная ў вэб-версіі Укантакце, затым яна запрацуе на мабільных прыладах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0