Здарэнне адбылося ў 7-м класе школы №58 Улан-Удэ. Бацькі звярнуліся да ўпаўнаважанага па правах дзяцей Таццяны Вяжэвіч, піша znak.com.
Высветлілася, што за спазненне на ўрок АБЖ настаўнік запатрабаваў надзець процівагазы і знаходзіцца ў іх на працягу ўсяго занятка.
Пасля пацверджання фактаў настаўніку АБЖ абвясцілі дысцыплінарнае спагнанне. Дырэктару школы нагадалі пра недапушчэнне мер дысцыплінарнага спагнання да вучняў, якiя не прадугледжаныя законам, адзначаецца ў паведамленні амбудсмэна.