Вядзецца пра гарадскую школу №2. Здарылася гэта ў чацвер каля дзевятай вечара.

У раённым аддзеле па надзвычайных сіутацыях зазначаюць, што «абвалілася цагляная кладка плошчай 190 кв м і дах на плошчы 150 кв.м у двухпавярховай прыбудове да школы».

Пацярпелых няма —
увечары там не было людзей. Гэта пацвердзілі і кінолагі, якія абследавалі завалы.

9 снежня з‑за расколінаў у сценах мясцовае ўпраўленне адукацыі забараніла эксплуатацыю прыбудовы.

На гэты момант на разборы завалаў працуюць 44 чалавекі і 15 адзінак тэхнікі.

Паводле БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0