Ва Узброеных Сілах у адпаведнасці з рашэннем міністра абароны Беларусі распачатая комплексная праверка баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці злучэнняў і вайсковых часцей УС пад кіраўніцтвам начальніка Генштаба ВС — першага намесніка міністра абароны генерал-маёра Алега Белаконева, паведамляе Мінабароны.
Да праверкі прыцягваюцца органы ваеннага кіравання аператыўнага і тактычнага узроўняў, механізаваныя і танкавыя часці, падраздзяленні сіл спецыяльных аперацый, родаў войскаў, тэхнічнага і тылавога забеспячэння.
У ходзе мерапрыемства плануецца прызваць з запасу каля 1400 чалавек, а таксама атрымаць 20 адзінак тэхнікі з дзяржаўных органаў і арганізацый.
«Для стварэння абстаноўкі, блізкай да рэальнай, дзеянні ўмоўнага праціўніка будуць імітаваць падраздзяленні сіл спецыяльных аперацый. Завершыцца праверка штабнымі трэніроўкамі і вучэннямі рознага ўзроўню з баявой стральбой на палігонах Узброеных Сіл», - інфармуе прэс-служба.
-
«Зрабілі правільныя высновы». Міністр энергетыкі ацаніў ліквідацыю наступстваў непагадзі
-
«Натуральная спакуса — увапхнуць ў сябе ўсё, пра што ў няволі заставалася толькі мроіць». Былы палітвязень Карней расказаў пра турэмны рацыён і як ад яго адыходзіць
-
У Мінску мужчына рабіў рамонт зяцю, а будматэрыялы браў у суседзяў
Каментары