29.01.2019 / 13:17

Уласнік «Пятага элемента», які купіў дом Караткевіча ў Оршы, набыў і суседнюю хату, каб зрабіць у ёй музей 7

Раней «Наша Ніва» паведамляла пра тое, што бізнэсмен Андрэй Балабін, уласнік «Пятага элемента», выкупіў хату Уладзіміра Караткевіча ў Оршы.

Чытайце: Уласнік «Пятага элемента» выкупіў дом Караткевіча ў Оршы, каб перадаць яго музею

Сам Балабін — ураджэнец Оршы. Жаданне выкупіць дом ён тлумачыў пачуццём важнасці падтрымкі праектаў беларускай культуры. 

Хата Караткевіча. Фота: Анжаліка Васілеўская, Tut.by

Андрэй Балабін (справа) і Павел Тапузідзіс

Як стала вядома «Нашай Ніве», у сярэдзіне студзеня 2019 года Балабін выкупіў і суседні з хатай Караткевіча дом №8 на гэтай вуліцы.

Раней ён належаў двум братам з Сургута. 

Па нашай інфармацыі, бізнэсмен хоча зрабіць музей у гэтай суседняй хаце, а ўласны дом пісьменніка павінен стаць адным з цэнтральных экспанатаў і самастойным аб'ектам. 

Балабін пацвердзіў факт пакупкі, але ад разгорнутых каментароў адмовіўся. 

«Так, я купіў суседнюю хату. Але не хачу расказваць пра палову справы. Калі будзе гатовы праект — тады пакажам», — сказаў ён «Нашай Ніве».

АЯ

0
Чарнарусь / Адказаць
29.01.2019 / 13:41
Достойно уважения
0
Цетка Алена / Адказаць
29.01.2019 / 13:56
Паважаю.
0
Брыдкая пачвара / Адказаць
29.01.2019 / 14:10
Вялікая павага спадару Балабіну за гэткі праект!!
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру