29.01.2019 / 18:27

Беларуская АЭС тэарэтычна зможа працаваць на амерыканскім паліве 10

Міжурадавае пагадненне з Расіяй па перапрацоўцы адпрацаванага ядзернага паліва Беларускай АЭС плануецца скласці не пазней за 2020 год, паведамляе БелТА.

Фота: БелТА.

Што тычыцца магчымасці выкарыстання на БелАЭС ядзернага паліва не толькі расійскай вытворчасці, то адзначаецца, што характарыстыкі рэактарных установак тыпу ВВЭР, зробленых па расійскім праекце, дазваляюць выкарыстоўваць ядзернае паліва альтэрнатыўных вытворцаў.

Напрыклад, паліўныя зборкі амерыканскай вытворчасці Westinghouse (RWFA) выкарыстоўваюцца на энергаблоках ВВЭР-1000 ва Украіне (Паўднёва-Украінская АЭС). Westinghouse таксама прадстаўляе мадыфікаваны праект паліва RFWA для атамнай электрастанцыі Цемялін у Чэхіі, што пабудаваная па расійскім праекце.

Беларуская АЭС з двума рэактарамі ВВЭР-1200 сумарнай магутнасцю 2400 МВт будуецца па расійскім праекце паблізу Астраўца (Гродзенская вобласць).

3
Звыклы беларус / Адказаць
29.01.2019 / 18:51
тэарэтычна и дызель на бензин перавесьци можна - тольки у якую капеечку гэта выльецца ... нафиг увогуле было зноу расейски праект рэализаваць - чарнобыльски эксперымент Масквы нехта днем з агнем бачыць не хоча?!
3
Ой... / Адказаць
29.01.2019 / 19:04
Хоть одна нормальная новость об этом "сооружении"...
7
ВЛКСМ / Адказаць
29.01.2019 / 22:05
Теоретически можно и световой барьер преодолеть
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру