29.01.2019 / 18:54

Белсат аднавіў выпуск рускамоўнага палітычнага ток-шоу са Святланай Калінкінай 4

У Вільні распачаліся здымкі новага цыкла рускамоўнага палітычнага ток-шоу «Тэрыторыя праўды». Праграма з удзелам міжнародных экспертаў гэтым разам засяродзіцца на дзейнасці NATO і супрацьстаянні Альянсу і Расіі. У ролі вядоўцы гледачы «Белсата» зноў пабачаць беларускую публіцыстку Святлану Калінкіну, да якой далучыцца ўкраінскі журналіст Віталь Портнікаў, паведамляе тэлеканал.

Першае выданне «Тэрыторыі праўды», якое складалася з чатырох серыяў, выйшла летась напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў у Расіі. Сёлета нагодай стала 70-я гадавіна стварэння NATO, а таксама 20-я гадавіна далучэння да яго Польшчы, Чэхіі ды Вугоршчыны, якую адзначаць 12 сакавіка.

Святлана Калінкіна.

Разам з беларускай журналісткай вядоўцам гэтым разам выступае ўкраінскі публіцыст Віталь Портнікаў.

Віталь Портнікаў.

«Я хачу, каб людзі ведалі, што ў нас у Еўропе няма альтэрнатывы. Мы ці становімся чальцамі NATO ці губляем незалежнасць, свабоду, каштоўнасці, жыццё», — кажа Віталь Портнікаў.

Цягам цыклу, які складаецца з чатырох серыяў, вядоўцы будуць весці дыскусію пра акалічнасці паўстання Паўночнаатлантычнага альянсу, яго дзейнасць, перспектывы і рэакцыю на палітыку сучаснай Расіі. Удзельнікі дэбатаў — эксперты і палітыкі з Беларусі, Украіны, Літвы, Польшчы, Расеі, Славаччыны і Злучаных Штатаў.

12
Ой... / Адказаць
29.01.2019 / 19:03
Портникову - респект! Достойный выбор.
7
Той самы / Адказаць
29.01.2019 / 19:25
Кажаце расейскамоўнае шоў на "Белсаце"? Не зьдзіўлены абуральнай навіной, бо згадваю погляды С.Калінкінай, у прыватнасьці сказанае ёю ад душы -  аб "бел-чырвона-белым талібане"...


5
ЖЭка / Адказаць
29.01.2019 / 19:58
Смотрим и прислушиваемся
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру