Амерыканскія ўлады ўвялі санкцыі супраць венесуэльскай дзяржаўнай нафтавай кампаніі PDVSA, паведаміў саветнік прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы Джон Болтан, перадае Reuters.

«Мы працягнем выкрываць карупцыю Мадуры і яго паслугачоў, і нашы дзеянні азначаюць, што яны больш не змогуць прысвойваць сабе актывы венесуэльскага народа», — прыводзіць словы Болтана агенцтва.

Пры гэтым міністр фінансаў Стывен Мнучын растлумачыў, што адміністрацыя ЗША будзе выдаваць часовыя ліцэнзіі, якія дазваляюць праводзіць «некаторыя транзакцыі» з PDVSA. Амерыканская «дачка» венесуэльскай кампаніі — нафтаперапрацоўчы аператар Citgo Petroleum — зможа працягнуць работу пры ўмове, што атрыманыя ёю грошы не будуць накіроўвацца ў PDVSA, а застануцца на заблакаваных у ЗША рахунках. Па словах Мнучына, Citgo — уласнасць «Венесуэлы і сапраўдных лідараў краіны».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0