У амерыканскім штаце Тэхас пачалі вытворчасць ядзернай боегалоўкі малой магутнасці W76-2, піша The Guardian. Адзначаецца, што W76-2 распрацавана на аснове W76-1, прызначанай для аснашчэння амерыканскіх балістычных ракет падводных лодак Trident.

Новыя боегалоўкі паступяць на ўзбраенне Ваенна-марскіх сіл ЗША да канца 2019 фінансавага года.

У Пентагоне падкрэслілі, што стварэнне боегалоўкі на аснове W76-1 не прывядзе да павелічэння ядзернага запасу, а значыць, адпавядае абавязацельствам ЗША адносна нераспаўсюджання зброі масавага паражэння.

Боегалоўка малой магутнасці будзе прыдатная для нанясення такіх удараў, якія не будуць выклікаць паражэнне вялікага дыяметра. Аднак праціўнікі ядзерных узбраенняў называюць разлікі на любое ўжыванне атамнай зброі вар'яцтвам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0