Настасся Вашукевіч, таксама вядомая як Насця Рыбка, у інтэрв'ю тэлеканалу CNN сказала, што пасля таго як яе затрымалі ў Маскве, яе папрасілі «не чапаць» бізнэсмена Алега Дзерыпаску.

«Калі я была ў расійскай турме, са мной гаварылі, мне даходліва патлумачылі, што мне рабіць, што казаць, а што не гаварыць», — сказала яна. На ўдакладняючае пытанне, хто ёй гэта сказаў, Рыбка адказала: «Расійскія агенты».

«Яны сказалі мне: не чапай больш Алега Дзерыпаску», — дадала яна.

Карэспандэнт CNN у Маскве Мэцью Чанс таксама спытаў у Вашукевіч, ці шкадуе яна, што раней рабіла заявы пра алігарха. Яна адказала адмоўна. Рыбка лічыць, што ўвага з боку СМІ, магчыма, выратавала ёй жыццё, распавёў Чанс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0