Дзесяцігадовае дзіця пацярпела ў ДТЗ у Слуцкім раёне. Аварыя адбылася 29 студзеня каля 8 гадзін паблізу вёскі Вясея, паведамляе УУС Мінскага аблвыканкама.
33-гадовая кіроўца Chrysler Concorde няправільна выбрала хуткасць руху, не ўлічыла асаблівасцей і стану аўтамабіля, а таксама стану дарогі. Яна з'ехала ў кювет і ўрэзалася ў дрэва.
У выніку ДТЗ траўмы атрымаў яе дзесяцігадовы сын, які сядзеў на заднім сядзенні. Хлопчыка шпіталізавалі ў рэанімацыю. Ён быў без спецыяльнага ўтрымліваючага прыстасавання, не быў прышпілены рэменем бяспекі.
Паводле папярэдняй інфармацыі, маці была п'янай, пасведчання кіроўцы не мела (ніколі не атрымлівала). Страхавое пасведчанне і тэхагляд адсутнічалі.