Экс-першая ракетка свету Вікторыя Азаранка выказала жаданне гуляць за зборную Беларусі ў выязным матчы Сусветнай групы супраць каманды Германіі, які пройдзе 9-10 лютага ў Браўншвейгу, піша Прэсбол.

Пра гэта спартсменка заявіла, даючы інтэрв'ю пасля перамогі ў першым крузе на турніры ў Санкт-Пецярбургу.

«Так, я планую прыняць удзел. Не ведаю, паставяць мяне гуляць ці не. Вельмі рада, што ў нас цяпер велізарны … не тое што рэзерв, але дзяўчынкі так падняліся ў рэйтынгу, паказвалі такія добрыя вынікі з апошняга разу, калі я гуляла ў Кубку федэрацыі. Таму буду вельмі рада зноў знаходзіцца ў камандзе », - сказала Азаранка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0