ТАСС

ТАСС

32-гадовага Раўфа Арашукава, члена расійскага Савета Федэрацыі ад Карачаева-Чаркесіі, вывелі з залы проста падчас пасяджэння Савета, якое перад гэтым закрылі для прэсы. Яго падазраюць у дачыненні да двух забойстваў, піша Радыё Свабода.

Гаворка ідзе пра забойства лідара чаркескага руху «Адыге-Хасэ» Аслана Жукава і кандыдата на пасаду прэзідэнта Карачаева-Чаркесіі Фраля Шэбзухава, удакладняюць расійскі СК. У прэс-рэлізе таксама гаворыцца аб дачыненні палітыка да іншых злачынстваў.

Савет Федэрацыі ў сераду даў згоду на прыцягненне Арашукава у якасці абвінавачанага па крымінальнай справе і пазбавіў яго недатыкальнасці. У партыі «Адзіная Расіі» паведамілі аб прыпыненні сяброўства Арашукава па рашэнні рэгіянальнага палітычнага савета.

Адзін з суразмоўцаў агенцтва ТАСС заявіў пра «цэлы букет злачынстваў», у ліку якіх арганізацыя злачыннай супольнасці і ўдзел у ёй. Крыніца РІА Навіны заявіла, што затрыманне Арашуава звязана з падробленымі дакументамі, дзякуючы якім ён нібыта стаў членам Савета Федэрацыі.

Так у верасні мінулага года абвінавачваны ў забойстве лідара чаркескага руху «Адыге-Хасэ» Аслана Жукава назваў Арашукава заказчыкам злачынства. Забойства было здзейснена ў 2010 годзе.

У 2012 і 2017 годзе два чалавекі назвалі Арашукава заказчыкам іншага забойства, таксама здзейсненага ў 2010 годзе. Тады кандыдата на пасаду прэзідэнта Карачаева-Чаркесіі Фраля Шэбзухава збілі бейсбольнай бітай і застрэлілі.

У кастрычніку мінулага года паведамлялася, што Арашукаў разам са сваімі ахоўнікамі збіў у цэнтры Чаркеска мясцовага дэпутата Руслана Карданава. Апошні мае статус сведкі ў справе аб забойстве Шэбзухава.

Рауф Арашукаў займае пасаду ў Савеце Федэрацыі з 2016 года. Да гэтага ён працаваў у структурах «Газпрома».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0