Здарэнне адбылося ў вёсцы Высокае, піша gomel.mchs.by.

Ратавальнікі, што прыехалі на месца здарэння, пабачылі, што адзін кіроўца 24-гадовы хлопец заціснуты ў кабіне. Іншага, 1959 года нараджэння, дасталі відавочцы яшчэ да прыбыцця падраздзяленняў МНС.

Ратавальнікі з ужываннем гідраўлічнага абсталявання дэблакавалі мужчыну і перадалі работнікам хуткай дапамогі. Абодва кіроўцы з траўмамі рознай ступені цяжкасці медыцынскімі работнікамі былі шпіталізаваныя ў раённую бальніцу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0