Андрэй Пургін у Мінску ў верасні 2014 г., фота Tut.by

Андрэй Пургін у Мінску ў верасні 2014 г., фота Tut.by

Міністэрства ўнутраных спраў т.зв. Данецкай народнай рэспублікі (ДНР) адмовілася выдаваць грамадзянства «рэспублікі» былому спікеру «Народнага савета» (парламента) ДНР Андрэю Пургіну. Пра гэта сам Пургін паведаміў на сваёй старонцы ва «Укантакце».

«Вось і скончылася мая эпапея з пашпартам. Мне адмовілі ў праве на жыццё, базавым праве чалавека. Проста і будзённа я пазбаўлены ўсіх дакументаў», — паведаміў Пургін, дадаўшы, што ў аналагічнай сітуацыі апынулася яго жонка.

Да свайго допіса Пургін прыклаў фатаграфію дакумента, выдадзенага яму Варашылаўскім раённым аддзелам Данецкага гарадскога ўпраўлення МУС «рэспублікі», дзе гаворыцца, што заява Пургіна аб выдачы яму пашпарта была адхілена (канкрэтныя прычыны адмовы ўказаны не былі).

У 2014 годзе Пургін быў адным з лідараў так званай «рускай вясны» ў Данецкай вобласці і браў удзел у стварэнні «Данецкай народнай рэспублікі». З мая па лістапад 2014 года ён быў першым намеснікам старшыні «Савета міністраў», а з лістапада 2014 га па верасень 2015 года быў спікерам парламента ДНР.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0