Прэзідэнт ЗША ў тэлефоннай размове павіншаваў лідара апазіцыі Венесуэлы Хуана Гуайдо, які абвясціў сябе часовым кіраўніком краіны, з пачаткам прэзідэнцтва.
Трамп патэлефанаваў «павіншаваць яго з гістарычным уступленнем на пасаду прэзідэнта», а таксама каб «умацаваць рашучую падтрымку барацьбы Венесуэлы за аднаўленне дэмакратыі».
Гуайдо ў адказ падзякаваў Трампу і адзначыў важнасць выступленняў пратэсту, якія арганізаваны апазіцыяй Венесуэлы. Трамп і Гуайдо пагадзіліся падтрымліваць рэгулярныя кантакты.