Наконт справы аб выбуху ў Менску 4 ліпеня будуць дапытаныя «яшчэ тысячы» грамадзян, заявіў першы намеснік міністра ўнутраных спраў Анатоль Куляшоў, адказваючы 19 снежня на пытанні дэпутатаў палаты прадстаўнікоў.

«Мы ўжо выклікалі тысячы і яшчэ будзем выклікаць не адну тысячу», ‑ паведаміў ён.

Куляшоў падкрэсліў, што грамадзяне Беларусі будуць выклікацца для апытання па справе выбуху да таго часу, пакуль «не будзе раскрыта гэта вельмі цяжкае злачынства».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?