У Магілёве дворнік бачыла, як нейкая жанчына спынілася каля аўтобуснага прыпынку і проста выкінула, пакінула на вуліцы прыгожага пародзістага сабаку.
Гэта заўважыла неабыякавая дзяўчына і напісала ў «Суполку дапамогі бяздомным жывёлам «Добрае сэрца».
«Ён сядзіць і чакае цэлы дзень. — піша яна, — можа хто-небудзь возьме сабе?»
У каментарах знайшлося адразу некалькі ахвотнікаў забраць жывёлу ў свой дом, аднак валанцёры пакуль што не здолелі знайсці сабаку.
0
0
0
0
0
0