Прэзідэнт Германіі Франк-Вальтэр Штайнмаер не змог паляцець з Эфіопіі праз непаладкі з урадавым лайнерам Airbus А340 «Тэадор Хойс», паведамляе FAZ.

Непаладка адбылася ў сістэме сціснутага паветра. Паломку павінны ліквідаваць у аэрапорце Адыс-Абебы, да заканчэння рамонту самалёта дэлегацыю з 55 чалавек размесцяць у адным з мясцовых гатэляў.

У канцы лістапада 2018 года самалёт канцлера Германіі Ангелы Меркель, на якім яна накіроўвалася на саміт G20 у Аргенціну, вярнуўся ў Кёльн з-за тэхнічных непаладак. У пачатку студзеня міністр па пытаннях эканамічнага супрацоўніцтва Германіі Герд Мюлер перарваў паездку па Афрыцы з-за паломкі ўрадавага самалёта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0